Прадпрымальнікі Ліды прагнуць рынкавых адносін з уласнікам

Больш года таму, калі быў узведзены гарадскі кірмаш па вуліцы Шаўчэнкі ў Лідзе, мясцовыя прадпрымальнікі звярнуліся да былога старшыні гарвыканкама Андрэя Худыка з просьбай разабрацца са стаўкай арэнднай платы, якую ўстанавіла спажывецкае таварыства, якое стала ўласнікам гэтай гандлёвай кропкі.

Адказу ад А.Худыка прадпрымальнікі па сутнасці не дачакаліся, аднак Дзяржкантроль, куды таксама накіравалі свой запыт лідчукі, на атрыманы ліст адрэагаваў і пацвердзіў: стаўка арэнднай платы сапраўды завышана.

Чэргі, гародніна, верасень. Фота: http://photo.bymedia.net/

Аднак паведамленне і рашэнне Дзяркантролю не доўга цешыла прадпрымальнікаў. Абласныя чыноўнікі хутка вернуліся да зручнай і добра засвоенай эканамінай палітыкі – «драць!» Гарадзенскі аблвыканкам  ізноў зацвердзіў павышаны каэфіцыент памерам у 1, 4.

Тут трэба дадаць, што на тэрыторыі кірмашу амаль нічога не было зроблена для цывілазаванага гандлю – ні пад’язных шляхоў, месцазнаходжанне – на ўскрайку, адсутнасць стаянак для транспарта і пункта абмену валют. Нават толькі гэтыя нязручнасці маглі б паспрыяць разумнаму пагадненню паміж спажывецкім таварыствам і гандлярамі.

Па словах прадпрымальнікаў, галоўны аргумент на карысць павышанага каэфіцыенту з боку раённага таварытва ў тым, што на будаўніцтва гэтай гандлевай пляцоўкі былі ўкладзены вялікія грошы. Аднак гэты аргумент спрыяе ўзнікненню новых патанняў. Напрыклад, можа быць гэта ёсць сведчанне, што кошт будаўніцтва адміністрацыя завысіла ў два з паловай разы!

Да канфлікту далучылася і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Перспектыва”, якое бачыць два выхады з існуючага становішча: па-першае, панізіць арэндны каэфіцыент, зыходзячы з рэальнай эканамічнай сітуацыі ў краіне,  па- другое, абмежаваць ці спыніць  без грунтоўных падстаў датаваць дзяржаўныя арганізацыі.

Зараз канфлікт працягваецца і прадпрымальнікі ў чарговы раз звярнуліся ў Гарадзенскі аблвыканкам з цвердым намерам абвергнуць доказы і аргументы спажывецкага таварыства-уласніка. Прадпрымальнікі згодны пакрыць выдадкі неабходныя каб аплаціць праверку контаў будаўніцтва. Людзі даведзены да адчаю, яны на мяжы банкруцтва і калі становішча не зменіцца, дык наогул не вядома ці знойдуцца новыя арэндатары?

http://regionby.org/

Создание сайтов