На вуліцы Чкалава гарэў магазін. Вілейка

Магазін №18 вілейскага прадпрыемства “Садружнасць”, які знаходзіцца на вуліцы Чкалава, загарэўся раніцай 8 ліпеня. Папярэдняя прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак.

Інжынер інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Грыневіч паведаміў “РГ”: чатыры аддзяленні пажарных на аўтацыстэрнах выехалі на месца ў 5 гадзін 49 хвілін.

У выніку пажару агнём пашкоджаныя гандлёвы стол і халадзільная вітрына. Шкода, нанесеная агнём, ацэньваецца ў 15 мільёнаў рублёў. Выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на суму 40 мільёнаў рублёў.

Алег Грыневіч адзначыў, што магазін не быў абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй з вывадам сігналу на пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Агляд месца здарэння выявіў парушэнні ў эксплуатацыі электрасетак – падключэнне вялікай колькасці электраспажыўцоў без разліку нагрузкі сеткі.

Сяргей ЗЯНЬКО. “РГ”

Создание сайтов